Скачать приложение

Сентиментальное путешествие / Сентыментальная вандроўка

Інфармацыйна - адукацыйны турыстычны цэнтр

Карта
Сентиментальное путешествие / Сентыментальная вандроўка - Інфармацыйна - адукацыйны турыстычны цэнтр 21 фото
 

Інфармацыйна-адукацыйны турыстычны цэнтр
"Сентыментальная вандроўка"

Centrum Informacyjno-Edukacyjne Turystyczne
"Podróż Sentymentalna"

Мы шукаем і знаходзім тое, што нас аб’ядноўвае:
* Захоўванне мовы, культуры і традыцый
* Даследаванне гісторыі і генеалогіі свайго роду

* Захоўванне сямейных архіваў

Прапануем дарослым і дзецям курсы па вывучэнню моў, даследаванню гісторыі сям’і. Прапануем пазнавальныя турыстычныя паездкі.

Дзіцячая школка і тэатрык "Маленькая Айчына"
Мы выхоўваем і навучаем праз гульню!

Фото 1

Выдатная магчымасць для Вашых дзетак вывучаць польскую мову. Заняткі адбываюцца пад кіраўніцтвам вопытных кваліфікаваных выкладчыкаў з вышэйшай педагагічнай адукацыяй, якую яны атрымалі ў вядучых вышэйшых установах Польшчы і Беларусі. Яны не толькі дасканала валодаюць мовай, але з’яўляюцца знакамітымі псіхолагамі, практыкамі і ведаюць як працаваць з самымі маленькімі вучнямі. Яны прывіваюць любоў да сваёй Айчыны, сваёй роднай мовы, а таксама вучаць талерантнасці і павазе да культуры і традыцый іншых народаў. Дзеткі не толькі развіваюць свой лінгвістычны патэнцыял, але сумесна з бацькамі, бабулямі і дзядулямі ўдзельнічаюць у культурных мерапрыемствах і цікавых паездках,  у якіх даведваюцца шмат новага.

Дзеткі ў школцы маюць магчымасць вывучаць беларускую, польскую і англійскую мовы. Курсы ўключаюць экскурсы ў культуру, традыцыі, гісторыю краін. Навучанне адбываецца на беларускай, рускай і польскай мовах.

Заняткі могуць наведваць дзеці ад 4 год і вучні пачатковых класаў. А таксама ў школцы вельмі рады вучням старэйшых класаў и дарослым.

Фото 2Школка для дарослых "Маленькая Айчына"

Вы можаце запісацца на курс польскай мовы для пачынаючых. Скарочаны і інтэнсіўны. Курс прадугледжвае вывучэнне польскай мовы з элементамі культуры, традыцый, гісторыі, геаграфіі, літаратуры і генеалогіі.

Усіх, хто жадае авалодаць беларускай, польскай і англійскай мовамі, чакае спалучэнне прафесійнага ўзроўню выкладання і сучасных методык, дзякуючы якім навучанне адбываецца эфектыўна, займальна і  камфортна.

Акрамя таго, для дарослых адкрываецца новы курс "Генеалогія – Сямейны архіў", на якім Вы даведаецеся як зрабіць першыя крокі ў  даследаванні гісторыі і генеалогіі свайго роду, як захоўваць сямейныя архівы.

Заняткі праходзяць індывідуальна і ў групах па 4-6 чалавек.

ЧП "Информационно-образовательный туристический центр "Сентиментальное путешествие"
УНП 591015481
Отзывы
  • 12.03.2015 12:41

    Достоинства: Проста "+" за мову


Все отзывы
Ваша оценка
Оставить отзыв
Фотографии 20
  • Фото 1
  • Фото 2
  • Фото 3
  • Фото 4
  • Фото 5
  • Фото 6
  • Фото 7
  • Фото 8
  • Фото 9
  • Фото 10
  • Фото 11
  • Фото 12
  • Фото 13
  • Фото 14
  • Фото 15
  • Фото 16
  • Фото 17
  • Фото 18
  • Фото 19
  • Фото 20
Фотографии пользователей 1
  • Фото пользователей 1